Паважаныя сябры, ў нядзелю, 14га красавіка, Згуртаваньне Беларусаў Канады арганізуе сустрэчу Святланы Ціханоўскай з беларусамі Канады. Падчас свайго працоўнага візіту ў Атаву, Святлана і чальцы Аб'яднага Пераходнага Кабінету сустрэнуцца з прадстаўнікамі дыяспары каб пачуць вашыя прапановы да Кабінету і канадыйскага ўраду аб дапамозе беларусам у Канадзе і адказаць на пытанні.
Сустрэча адбудзецца ў другой палове дня, пасля 14.00. Для ўдзелу ў сустрэчы мы просім вас зарэгістравацца, даслаўшы емэйл Старшыні ЗБК сп. Аляксандры Логвін (Alexandra.Logvin@belarusians.ca). У емэйле просім вас, калі ласка, пазначыць:
Ваша імя і кантактны тэлефон
Колькі асобаў будзе ў вашай групе (толькі вы, або таксама і вашыя сямейнікі)
УВАГА: Дакладны час і лакацыя сустрэчы ў Атаве на дадзены момант узгадняюцца і будуць дасланыя ўсім зарэгістраваным удзельнікам цягам бягучага тыдню.
И был бы в Оттаве - не пошел бы. Но может кто-то захочет высказаться ей в лицо.