Cустрэча С. Ціханоўскай з канадыйскімі беларусамі

Author: george [207 views] 2024-04-08 11:18:30

Паважаныя сябры, ў нядзелю, 14га красавіка, Згуртаваньне Беларусаў Канады арганізуе сустрэчу Святланы Ціханоўскай з беларусамі Канады. Падчас свайго працоўнага візіту ў Атаву, Святлана і чальцы Аб'яднага Пераходнага Кабінету сустрэнуцца з прадстаўнікамі дыяспары каб пачуць вашыя прапановы да Кабінету і канадыйскага ўраду аб дапамозе беларусам у Канадзе і адказаць на пытанні.

Сустрэча адбудзецца ў другой палове дня, пасля 14.00. Для ўдзелу ў сустрэчы мы просім вас зарэгістравацца, даслаўшы емэйл Старшыні ЗБК сп. Аляксандры Логвін (Alexandra.Logvin@belarusians.ca). У емэйле просім вас, калі ласка, пазначыць:

Ваша імя і кантактны тэлефон
Колькі асобаў будзе ў вашай групе (толькі вы, або таксама і вашыя сямейнікі)

УВАГА: Дакладны час і лакацыя сустрэчы ў Атаве на дадзены момант узгадняюцца і будуць дасланыя ўсім зарэгістраваным удзельнікам цягам бягучага тыдню.

И был бы в Оттаве - не пошел бы. Но может кто-то захочет высказаться ей в лицо.

Reply | Reply to sender (private) | Synchronize
 * Cустрэча С. Ціханоўскай з канадыйскімі беларусамі george [206 views] 986 bytes