Re: Белорусы всего мира и сочувствующие их борьбе проводят минуту молчания

Author: george [326 views] 2020-11-12 19:24:07
In response to: Белорусы всего мира и сочувствующие их борьбе проводят минуту молчания by nemiga, 2020-11-12 19:17:47

У чацвер, 12га лістапада, Беларусь згубіла яшчэ аднаго Героя - Рамана Бандарэнку. Раман быў затрыманы і жорстка збіты паліцаямі лукашэнкаўскага рэжыму 11 га лістапада, ен памер ў шпіталі на наступны дзень пасля затрымання ад цяжкай мазгавой траўмы. Раман скончыў Інстытут Культуры ў Менску, быў актыўным абаронцам мемарыялу на менскай Плошчы Перамен.

Згуртаванне Беларусаў Канады і Парафія Св. Кірылы Тураўскага запрашаюць беларусаў Таронта і наваколляў ўшанаваць памяць Рамана, а таксама ўсіх беларускіх герояў, забітых падчас пратэстаў, ў гэтую нядзелю, 15га лістапада па адрасе 524 St Clarens ave, Toronto (Беларускі грамадска-рэлігійны цэнтр).

Прыносьце кветкі, свечы, партрэты загінулых, нацыянальную сімволіку. Абавязкова мець маскі і прытрымлівацца правілаў сацыяльнага дыстанцыравання ўнутры памяшкання і ў дворыку Цэнтра, арганізатары будуць сачыць за выкананнем правінцыйных абмежаванняў на рэлігійныя сходы ў сувязі з ковід19.

Збор удзельнікаў - 11.00-11.30

Малітва аб супачылых героях - 11.30-12.00

Фотаздымкі, запіс відэа ў падртымку загінулых і рэпрэсаваных - 12.00-12.30

Нельга забыць і дараваць вынішчэнне беларускага народу.

Жыве Беларусь!

Reply | Reply to sender (private) | Synchronize
 * Белорусы всего мира и сочувствующие их борьбе проводят минуту молчания nemiga [378 views] 295 bytes +1
 * Re: Белорусы всего мира и сочувствующие их борьбе проводят минуту молчания george [325 views] 1181 bytes